Зала-трансформер, аўстрыйскі эксперт і знакаміты аркестр: чым здзівіць гасцей «Венскі баль з А1 у Купалаўскім»?

Падрыхтоўка да «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» у самым разгары. Каб на адну ноч Мінск ператварыўся ў Вену, арганізатараў свята – кампанію А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пры падтрымцы пасольства Аўстрыі ў Беларусі – чакае шмат работы. Некаторыя сюрпрызы, падрыхтаваныя імі для гасцей і ўдзельнікаў свята, сталі вядомыя ўжо зараз.
«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» адбудзецца 14 снежня. На адну ноч галоўная зала кардынальна зменіцца: з глядзельнай ператворыцца ў бальную. Для гэтага партэр залы будзе вызвалены ад крэслаў, а падлога з дапамогай спецыяльна распрацаванай канструкцыі будзе ўзнята на адзін узровень са сцэнай, каб стварыць роўную паверхню, прыдатную для танцаў. Да таго ж агульная плошча памяшкання будзе значна павялічана за кошт прасторы сцэны, каб кожнаму са шматлікіх гасцей балю было камфортна.

Першымі, хто ступіць на паркет трансфарміраванай глядзельнай залы Галоўнай сцэны Купалаўскага тэатра, будуць 20 пар дэбютантаў. Гэтых маладых людзей і дзяўчат бальны камітэт адбярэ з больш як 200 удзельнікаў вочнага этапа кастынгу. К цырымоніі адкрыцця «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» іх падрыхтуе прафесар Томас Шэфер-Эльмаер, які са сваёй вядомай ва ўсім свеце танцавальнай школай «Эльмаер» адказвае за правядзенне падобных цырымоній на многіх знакамітых балях Вены. Прафесар спецыяльна прыбудзе ў Мінск з Аўстрыі.

Танцавальная дынастыя Эльмаер ужо 100 гадоў кіруе аднайменнай школай танцаў у Вене – папулярнай не толькі сярод жыхароў аўстрыйскай сталіцы, але і ва ўсёй краіне. Яе заснаваў былы ваенны афіцэр Вілі Эльмаер-Вестэнбруг, дзед Томаса Шэфер-Эльмаера.

На пряцягу 27 гадоў школа Эльмаер ставіла харэаграфію для Опернага балю ў Вене, а сёння працягвае рыхтаваць дэбютантаў для мноства венскіх баляў – Філарманічнага, Балю афіцэраў, Балю паляўнічых, Балю уладальнікаў венскіх кавярняў, Бала юрыстаў і інш. (усяго каля 50 цырымоній адкрыцця баляў за год). Прафесар Томас Шэфер-Эльмаер выдаў 9 кніг, прысвечаных этыкету, а таксама выступае ў якасці коўча і бізнес-трэнера. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца яго лекцыі па этыкеце.

«Венскія вальсы і венскія балі – адны з самых знакамітых сімвалаў Аўстрыі, вядомых ва ўсім свеце. І вельмі прыемна, што яны карыстаюцца цікавасцю і ў Беларусі – краіне, якая і сама можа ганарыцца сваім ўнёскам у еўрапейскую культуру і гісторыю. Для мяне было вялікім задавальненнем не толькі даведацца, што ў гэтым годзе першы венскі баль адбудзецца ў Мінску. З не меншым задавальненнем я гатовы дапамагчы арганізатарам «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» у падрыхтоўцы дэбютантаў да гэтай падзеі. Роля дэбютанта – адна з самых прыгожых і адказных на кожным венскім балі, і я ўпэўнены, што мінская моладзь справіцца з ёю на «выдатна», – адзначыў прафесар Томас Шэфер-Эльмаер.

14 снежня дэбютанты адкроюць «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» урачыстым шэсцем. У якасці музычнага суправаджэння прагучыць знакаміты паланэз Агінскага («Развітанне з Раздімай»). Выхад дэбютантаў абдудзецца пад акампанемент Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэты калектыў будзе іграць знакамітыя вальсы, полькі, мазуркі і іншыя мелодыі, пад якія на пряцягу ўсёй ночы будуць танцаваць госці балю.

Стаць удзельнікам «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» можа кожны жадаючы пры выкананні некалькіх неабходных умоў. Па-першае, трэба набыць білет (дакладная інфармацыя аб іх продажы з’явіцца напрыканцы кастрычніка; нагадаем таксама, што 50% выручаных сродкаў будуць накіраваны на дапамогу грамадскай арганізацыі «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь»). Па-другое, прытрымлівацца зацверджанага арганізатарамі дрэс-коду: Black Tie для мужчын і Гэта патрабаванне з’яўляецца абавязковым для ўсіх гасцей вечара.

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» можна будзе ўбачыць і бясплатна: паздея будзе трансліравацца ў прамым эфіры на платформе VOKA.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!