Запрацаваў беларускамоўны дзіцячы ютуб-канал БЭЙБУС

З панядзелка, 11 кастрычніка, пачынае працаваць першы беларускамоўны ютуб-канал БЭЙБУС для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў.
Новы персанаж беларускага ютуба БЭЙБУС — жыццярадасны дапытлівы непаседа, які паступова збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых:

• любімыя і заўсёды вельмі чаканыя “Казкі з Маляванычам” у выкананні галоўнага чарадзея краіны акцёра Аляксандра Ждановіча і ў іллюстраванні музыкі, паэта і мастака Андруся Такінданга;

• забаўляльны і навучальны “Вясёлы Садок” — сапраўдны дзіцячы анлайн-садок для дзяцей рознага ўзросту, які ладзіць зорная каманда акцёраў: Алена Гіранок, Эмілія Пранскуце, Іна Ганчар, Вераніка Пляшкевіч і Сяргей Жбанкоў, вядомых маленькім гледачам па любімай “Калыханцы”;  

• пяшчотныя беларускія калыханкі, якія мы вывучым і заспяваем разам з вядомымі артысткамі;

• і шмат яшчэ чаго цікавага ;)

Адна з галоўных мэтаў Бэйбуса і яго сяброў — лёгкае і натуральнае прыцягненне ў жыццё нашых дзетак беларускай мовы, любоў да меладычнасці нацыянальнага гучання. Мы будзем разам даследаваць свет, беражліва падтрымліваючы і развіваючы свядомасць будучыні нашай краіны.

І, вядома, пачынаем мы “Казкамі з Маляванычам”! Глядзіце ўжо ў панядзелак, 11 кастрычніка, новую разумную казку — “Лагодны цмок” Кэнэта Грэхама — на новым дзіцячым канале #Бэйбус.


Далучайцеся да Бэйбуса! Сачыць за публікацыямі можна ў сацсетках (@baybus.by):


Кантакт: bybaybus@gmail.com



Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: