Запрашаем на Багач у Вязынку

29 верасня у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна пройдзе восеньскі фэст «Багач», які ладзяць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ).


Фота Алены Ляшкевіч


У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага пасля лета запальвання хатняга агню — васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам.



Праграма свята

 

12.30 — 17.00 — Дзейнічае кірмаш і кухня.

12.30 — 14.00 — Урачысты пачатак свята, традыцыйныя жніўныя і восеньскія спевы ад гуртоў "Калыханка", “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, "Астроўна", “Гаманіна”, "Варган", ссыпанне зерня ў лубку і запальванне агульнай свячы.

14.00 — 15.00 — Майстар-клас "Экагабелен" (К. Лукашэнка і В. Сямашка), тарэц сцяны цэнтральнага будынка музея каля танцавальнай пляцоўкі.

14.00 — 15.30 — Майстар-класы “Выцінанка” (В. Семчанка), “Вянкі з лісця, упрыгожванні з ягад, вырабы з сена” (Д. Філіпчык), стол на кірмашы побач з танцавальнай пляцоўкай.

14.00 — 17.00 — Вечарынка народных танцаў ад клуба традыцыйнага танца "Сіта".

14.30 — 16.30 — Майстар-клас "Набіванка" (Н. Глушко), стол на кірмашы побач з танцавальнай пляцоўкай.

15.00 — 17.00 — Лекцыя З. Скварчэўскага "Вобраз Спарыша ў беларускай фальклорна-міфалагічнай традыцыі", на гары ў музейным будынку.

 

Кантакты: 8029 275 27 71 Ганна.

Сачыце за абвесткамі ў суполках: https://vk.com/bahacz_2019 , https://www.facebook.com/events/909607799404657 і да сустрэчы на свяце!

Паводле прэс-рэлізу



 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!