Заўтра ў Мінску пакажуць фільм, заснаваны на ўнікальным інтэрв'ю Васіля Быкава

Заўтра, 12 снежня, а 19:00 у кінатэатры «Мір» адбудзецца паказ фільма «Васіль Быкаў. Вяртанне». У аснове — унікальнае інтэрв’ю з пісьменнікам і кадры з яго пахавання, якое пераўтварылася ў шматтысячную патрыятычную маніфестацыю.
Паказ адбудзецца ў межах праграмы міжнароднага фестываля WATCH DOCS Belarus.

«Беларусаў гуртуе перадусім вартасць нагоды, і толькі пасля — здольнасці арганізатараў ці магчымасці інфармацыйных кампаній. Яшчэ з канца 80-х і ўсе 90-ыя, калі не было інтэрнэта і сацыяльных сетак, дзясяткі тысяч людзей выходзілі на шэсці ў Курапаты, на Дзень Волі, на гадавіну Чарнобыля. Перапахаванне Кастуся Каліноўскага зараз у Вільні — таму падцвярджэнне.

Так было і ў 2003 на пахаванні Васіля Быкава, калі сыйшліся і з'ехаліся дзясяткі тысяч чалавек з усёй Беларусі і велічна прайшлі па Мінску пад забароненай нацыянальнай сімволікай. Улада, адчуўшы моц народнай стыхіі, ціхенька і акуратна назірала звонку.

Тая падзея сталася незабыўнай для ўдзельнікаў», — анансаваў паказ рэжысёр стужкі Віктар Корзун.


Уваход на кінапрагляд вольны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: