9 студзеня 2021 года ў 20:00 на Каляды ў фальклорным стылі запрашае гурт «Ліцьвіны». Легендарны калектыў выступіць у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы (праспект Незалежнасці, 44А) у складзе
Уладзіміра Бярберава (дуда, спеў),
Наталлі Матыліцкай (спеў),
Алесі Ісса (спеў),
Алены Мялешка (скрыпка).
У праграме: калядныя песні і абрады беларускага фальклору. Уваход вольны, збіраюцца ахвяраванні.
«Ліцьвіны» — адзін з самых аўтарытэтных фольк-гуртоў Беларусі. Калектыў пачаў граць альтэрнатыўны фолк яшчэ напрыканцы 1980-х.
«Галуб на чарэшні, галубка на вішні» — першы альбом гурта народнай музыкі «Ліцьвіны». Ён быў запісаны ў 1992 годзе, распаўсюджваўся на касетах, перавыдадзены ў 1998-м, а на CD выйшаў у 2002 годзе.