Здабыццё легенды. Выстава Уладзіміра Акулава

Сёння, а 17-й гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца маштабная персанальная выстава прадстаўніка другой хвалі беларускага авангарду Уладзіміра Акулава «Здабыццё легенды».

Ураджэнец Баранавічаў (1954 г.), выхаванец  Слуцкай школы выяўленчага мастацтва і Віцебскага мастацка-графічнага факультэта (вучыўся ў Алега Арлова), Уладзімір Акулаў жыве незвычайным жыццём. Авангардыст нон-канфарміст амаль да апошніх дзён СССР не атрымліваў для сваіх прац дзяржаўныя залы — а іншых не было. І з уладкаваннем на працу здараліся пастаянныя праблемы, таму яго на той час можна вызначыць хутчэй як вулічнага мастака. У лепшым выпадку — выкладчык малявання, мастак-афарміцель.

Яго карціны, аднак, з поспехам набываліся ў прыватныя калекцыі, і зараз разляцеліся па ўсім свеце. У Мінску найбольшыя зборы — у Андрэя Пласанава і Яўгена Ксяневіча. Апошні і прадэманструе свае набыткі на сённяшняй выставе.

У апошнія 6-7 гадоў Акулава выстаўляюць ці не штогод. Тым не менш, падзея ў Цэнтры сучасных мастацтваў — выдатная нагода пазнаёміцца са шчырым, надрыўным стылем сур’ёзнага майстра. Экспазіцыя дзейнічае па 21 студзеня 2017 года. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2016-12-30 00:30:11
Фота з выставы тут: https://www.facebook.com/aliaksej.chadyka/posts/941262665974322?pnref=story

Больш цікавага на «Новым Часе»: