Землякі ўшанавалі Вячаслава Адамчыка (фота)

На Дзятлаўшчыне шырока адзначаецца 85-годдзе з дня нараджэння лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаслава Адамчыка (1933-2001).

У суботу, 3 лістапада, у Круцілавіцкай сярэдняй школе адкрыты музей-пакой пісьменніка, а ў роднай вёсцы Варакомшчына мемарыяльны камень з шыльдай. У адкрыцці музея і мемарыяльнай шыльды прынялі ўдзел пісьменнікі Гарадзеншчыны і землякі. Пра сустрэчы з Вячаславам Адамчыкам прыгадвалі Леанарда Юргілевіч, Аляксей Пяткевіч, Алена Абрамчык.

Шчырыя словы ў адрас арганізатараў мерапрыемства выказаў кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, асабліва ў адрас фундатараў мерапрыемства і настаўніка Круцілавіцкай СШ Сяргея Каско, які шмат зрабіў дзеля ўшанавання свайго земляка.

Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць