Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентуюць новую калядную кампазіцыю

Напярэдадні святочнага канцэрта, які адбудзецца 7 студзеня ў мінскім Палацы культуры імя Шарко, Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентавалі новую калядную песню на вершы Уладзіміра Някляева. Кампазіцыя атрымала назву «Валёначак святога Мікалая».
«Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтам годам мне падалося, што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стыле фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго атрымаўся такі дуэт», — распавёў Зміцер.

Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік.
Канцэрт 7 студзеня пад назвай «На Каляды» працягне традыцыю святочных лірычных імпрэз для ўсёй сям’і. У першым адзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім — найлепшыя песні з розных альбомаў. На змест другога адзялення можа паўплываць кожны слухач, пакінуўшы заяўкі ў сацыяльных сетках спевака.

Некалькі новых песень прагучыць упершыню. Праграма разлічаная на слухачоў усіх узростаў — весела і цікава тут будзе і дарослым, і нават самым маленькім дзеткам.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: