Зміцер Вайцюшкевіч святкуе 50-гадовы юбілей

У вядомага беларускага музыкі сёння Дзень нараджэння.
Вядомаму беларускаму музыку і выканаўцу Зміцеру Вайцюшкевічу 20 ліпеня споўнілася 50 гадоў.

Зміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна. У 1978-1986 гадах вучыўся ў школе з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 1986-1990 гадах — у музычным вучылішчы па класе кларнету ў Лідзе.

Працягнуў навучанне ў Інстытуце культуры (кларнет, 1990-1995) і Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі (вакал, 1993-1995).

Удзельнічаў у гуртах «KRIWI» і «Палац». Зараз лідар і кіраўнік гурта «WZ-Orkiestra».

«Новы Час» віншуе Змітра з юбілеем і прапануе чытачам паслухаць адну з самых вядомых яго песень «Дзе мой край» на верш Уладзіміра Караткевіча.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: