Зміцер Вайцюшкевіч з калегамі прэзентаваў музычны праект для дзяцей «Вясёлка над плёсам»

У дзень абароны дзяцей і першы дзень лета Зміцер Вайцюшкевіч прэзэнтаваў новы альбом, запісаны пры ўдзеле дзясяткаў беларускіх музыкаў.
Кружэлка «Вясёлка над плёсам» складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна, адзначае «Свабода». Агулам у запісе бралі ўдзел тры дзясяткі творцаў: сам Зміцер Вайцюшкевіч і «WZ-Orkiestra», гурт «Naviband», «Чароўны аркестар», Лявон Вольскі, Святлана Бень, Ганна Шаркунова, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Платон Яцына і нават цэлы дзіцячы хор.

Тут кліп на першы сінгл «Жук і жолуд».

«Я рады, што атрымалася сабраць на адной кружэлцы столькі выдатных імёнаў, — расказаў Зміцер Вайцюшкевіч на партнёрскай пляцоўцы «Годна». — Альбом найперш дзіцячы, але вельмі раю паслухаць яго і дарослым: у наш час кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчыкі святла».

Разам з альбомам музыка прэзентаваў і анімаваную версію, якую стварылі Андрусь Такінданг і Дзяніс Міжуй.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: