Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў Маякоўскага па-беларуску (+песня)

2 лістапада ў Мінску Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць канцэртную прэзентацыю новага альбома «Люблю» на вершы Уладзіміра Маякоўскага. Сёння адбылася прэм’ера песні «Паслухайце» з яго, напісанай на беларускі пераклад аўтарства Рыгора Барадуліна.
— Калі выйшаў мой першы альбом на вершы Маякоўскага ў 2005 годзе, Барадулін мяне спытаў, чаму я не скарыстаў нідзе беларускія пераклады. А я проста неяк не падумаў, што яны ёсць! І вось гэтым разам узгадаў, зрабіў — вельмі такі пранікнёны і светлы тэкст, які хацелася дапоўніць адпаведнай музыкай, — распавядае Вайцюшкевіч.



Пераклад «Паслухайце» быў зроблены Рыгорам Барадуліным яшчэ на пачатку 80-х і выдадзены ў аднайменным зборніку. Акрамя гэтай кампазіцыі на альбоме «Люблю» будзе яшчэ адна песня на беларускай – «Размова з фінінспектарам аб паэзіі» ў перакладзе Віталя Рыжкова.

Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца ў зале «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, 16). На сцэну Вайцюшкевіч гэтым разам выйдзе з Apple Tea, Аляксандрам Шувалавым і іншымі ўдзельнікамі праекта. У першай частцы прагучыць новы альбом, у другой – лепшыя песні з іншых дыскаў Вайцюшкевіча. 


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: