Жніўныя ўпрыгожванні сваімі рукамі

Мастацкую галерэя «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) запрашае на майстар-клас мастачкі Аленыа Шаціло «Трансфармацыя народнай аграрнай абраднасці ў саломапляценні Беларусі. Жніўныя ўпрыгожванні»


Алена Віктараўна — старшы выкладчык кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУКМ.

Падчас лекцыі мастачка падзеліцца ведамі пра міфалагічныя карані мастацтва саломапляцення, прааналізуе міфалагічны аспект мыслення чалавека, асаблівасці ўжывання саломы злакавых раслін у традыцыйнай жніўнай абраднасці і іх трансфармацыю ў сучасным мастацкім асяроддзі, пакажа асноўныя прынцыпы і формы саламяных абрадавых атрыбутаў, а таксама прадэманструе працэс стварэння традыцыйных жніўных упрыгожанняў.

Таксама гасцей чакае выступленне калектыву “Этнасуполка” кафедры этналогіі і фальклору пад кіраўніцтвам Таццяны Пладуновай. Калектыў выканае абрадавыя песні.

Мерапрыемства адбудзецца а 17-й гадзіне 27 кастрычніка, у рамках юбілейнага праекта “Прыгажосць і суладдзе”, які экспануецца ў галерэі і прымеркаваны да 45-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: