Знойдзены легендарны камень Міцкевіча

У вёсцы Студзёнкі пад Нясвіжам адшукалі камень з надпісам Адама Міцкевіча, які быў апісаны ў гістарычных мемуарах.
На камені выбіта «Ewa raj utracila Tys go wskrzesila». Пра знаходку паведаміў краязнаўца з Нясвіжу Аляксандр Абрамовіч:

– Выпадкова я ўбачыў, што ў тым склепе няма дзвярэй, і зайшоў. Гэты камень знайшоўся. Адам Міцкевіч пабываў у Студзёнках і ў альбоме гаспадыні Студзёнак зрабіў гэты надпіс. З нагоды таго, што тут пабываў Міцкевіч, гэты надпіс увекавечылі на гэтым помніку. Майстар зрабіў подпіс на камяні, гэта ўсё залежыла ад яго майстэрства, наколькі ён здолеў перадаць гэты подпіс з альбому? Трэба адмыслоўцаў падключыць. 


Краязнаўца плануе дэмантаваць камень і ўсталяваць яго на месцы знішчаных «панскіх» могілак у вёсцы Студзёнка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: