«Жоўты дом» для людзей з псіхічнымі захворваннямі (фотарэпартаж)

У пабе «Брюгге» 11 снежня сабраліся паэты, музыкі, танцоры ды іншыя творцы, каб падтрымаць людзей з псiхiчнымі захворваннямі.

Мерапрыемства атрымала сімвалічную назву «Жоўты дом»: у дарэвалюцыйнай Расіі сцены псіхіатрычных лекарней звычайна фарбавалі ў жоўты колер.

Уваход на канцэрт быў вольны, замест платы за квіток арганізатары прапанавалі прыносіць рэчы, якія згадзяцца для творчасцi i дабрабыту людзей з псiхiчнымі захворваннямі.

Праграма была вельмі насычаная: музыка, тэатральныя перфомансы, вершы. Прапануем вам рэпартаж з  трох апошніх частак, дзе выступілі гурты Shaman jungle, «MORKVOЦвет», TonqiXod, HAINA, а таксама тэатр танца «Альтана», арт-суполка ўраўнаважаных людзей «НЯХАЙ», экс-тэатр EYE і паэт-постмадэрніст Зміцер Вішнёў.

Дарэчы, хто не трапіў на канцэрт, але жадае дапамагчы людзям з псіхічнымі захворваннямі, зазірніце на talaka.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: