Зрабі эксклюзіўны набор посуду для ідэальнага сняданку!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Камп’ютарная акадэмія «ШАГ» запрашаюць на майстар-клас па кераміцы ў межах цыкла майстар-класаў «Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць»Майстар-клас па кераміцы – 6 чэрвеня


Падчас майстар-класа мы прапануем зрабіць сваімі рукамі кубак і сподачак, і хто ведае — магчыма, менавіта гэты ўнікальны набор посуду стане вашым улюбёным, тым самым, які будзе штораніцы будзіць вас пахам кавы ці напаўняць цеплынёй гарбаты і задаваць настрой на увесь дзень.

Праводзіць майстар-клас Наталля Цэван — мастак, кераміст, выкладчык, член Саюза беларускіх майстроў народнай творчасці, удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў.

Лепка з гліны — гэта адзін з відаў арт-тэрапіі, які праз узаемадзеянне з матэрыялам дазваляе аднавіць стан унутранай раўнавагі і гармоніі з сабой, дае магчымасць расслабіцца і адпачыць ад штодзённай мітусні і разам з тым “перазагрузіцца” і знайсці натхненне для новых ідэй і рашэнняў.

Па выніках майстар-класа:

– вы, без сумневу, атрымаеце задавальненне ад працы з такім надзвычай пластычным прыродным матэрыялам, як гліна;

– засвоіце тэхніку ручной лепкі з гліны кубкаў і сподачкаў;

– праз некалькі тыдняў пасля двух абпалаў атрымаеце эксклюзіўны і абсалютна функцыянальны набор, якім можна штодзень карыстацца як звычайным посудам — піць, есці з яго, ставіць у мікрахвалёўку, мыць у пасудамыйцы.

Усе матэрыялы і інструменты вам дадуць. Кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам майстра лепіць з гліны дзве рэчы. Палівай пакрывае майстар.

Майстар-клас будзе цікавы не толькі дарослым, але і дзецям ад 6 год.

Дзе: Камп’ютарная акадэмія “ШАГ” (г. Мінск, вул. К. Маркса, 32)

Калі: 6 чэрвеня (чацвер), 19:00

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на майстар-клас!

Даведкі праз тэлефон/viber/telegram +375 29 269 45 87

Запрашаем усіх цікаўных, усіх, хто любіць майстраваць і ствараць рукамі. Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

Узрост 6+

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: