Звольненыя акторы Купалаўскага тэатра знялі фільм па творы Васіля Быкава (відэа)

Свабодныя Купалаўцы​ да Дня перамогі знялі кароткаметражную стужку «Узнагароды», перадае «Радыё Свабода».

Сцэнарый напісалі паводле аповесці Васіля Быкава «Балота».

Падзеі развіваюцца падчас Другой сусветнай вайны. Траіх чырвонаармейцаў перакінулі ў нямецкі тыл, каб перадаць баявыя ўзнагароды партызанам і гэтым падмацаваць іх баявы дух. Савецкія салдаты просяць маладога беларускага вяскоўца Косціка адвесці іх да ўрочышча, дзе знаходзяцца партызаны.

Ролі выконвалі Дзмітрый Тумас, Сяргей Чуб, Аляксандр Казела, Павел Паўлюць, Васіль Грынь, Юрый Юсціновіч.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: