Жыхары Беларусі змогуць паглядзець уручэнне прэміі «Оскар» у прамым эфіры

Сэрвіс КиноПоиск, які належыць Яндэксу, пакажа ў Беларусі юбілейную, дзевяностую цырымонію ўручэння прэміі «Оскар». Гледачы змогуць паглядзець трансляцыю ў прамым эфіры з кампутара. Правы на паказ КиноПоиск набыў у кампаніі Disney ў краінах СНД.
Прамая трансляцыя на КиноПоиске пачнецца 5 сакавіка, а палове на трэцюю ночы па мінскім часе, і да 30 сакавіка яе можна будзе паглядзець у запісе — у любы зручны час. Каментаваць цырымонію будуць рэдактары КиноПоиска і запрошаныя эксперты. Трапіць на трансляцыю можна будзе з галоўнай старонкі Яндэкса — yandex.by.

КиноПоиск таксама запусціў спецпраект, прысвечаны прэміі. Карыстальнікі могуць убачыць матэрыялы пра гісторыю «Оскара», падрыхтаваныя Акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук спецыяльна да юбілею прэміі, і змогуць праверыць сваю інтуіцыю ў традыцыйнай гульні КиноПоиска, дзе трэба адгадаць лаўрэатаў у розных намінацыях.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: