#ZZYALIVE: «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» абвесціла серыю анлайн-сустрэч

З 23 па 30 красавіка ў падтрымку ўсіх ініцыятываў, якія мусілі перанесці свае даты з-за глабальнай пандэміі, фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» правядзе серыю online-івэнтаў #zzyalive на сваёй старонцы ў Facebook.
У сакавіку кінафестываль «Паўночнае ззянне» абвесціў, што пераносіць сваю асноўную праграму на восень, калі, па папярэдніх ацэнках, масавыя мерапрыемствы зноў стануць рэальнасцю. Але каб не разгубіцца і не згубіцца, на тыдні з 23 па 30 красавіка «Паўночнае ззянне» прапануе далучыцца да лайв-стрымаў на старонцы фестывалю ў Facebook. Фармат online-трансляцый – гэта размовы з беларускімі і замежнымі кінадзеячамі, культурнымі менеджарамі і сацыяльнымі актывістамі на актуальныя тэмы.

Першае мерапрыемства ў межах #zzyalive адбылося 14 красавіка: размова з прафесійнай фатографкай Дзіянай Бірук, якая здымала рэжысёрку Дар’ю Жук для візуальнай канцэпцыі 5-га «Паўночнага ззяння». Такім чынам каманда фестывалю вырашыла працягнуць фармат утульных размоў. Слоган «СЛУХАЦЬ І ЧУЦЬ» – новы слоган «Паўночнага ззяння» 2020, якое перанеслася на восень, гэта і пра клопат пра сваіх сяброў, сваю аўдыторыю. Таму мы заклікаем вас заставацца дома і сачыць за імправізаванымі і крутымі мерапрыемствамі «Ззяння» анлайн – у Facebook кінафестывалю «Паўночнае ззянне».

23 красавіка (чц) 11:00
Сняданак з культурнымі менеджаркамі Вольгай Мжэльскай і Ірынай Лукашэнкай
[Размаўляем пра сітуацыю з культурнымі інстытуцыямі ў Беларусі ў час крызісу, а таксама будучыню і прагнозы для культуры пасля пандэміі і акцыю ў падтрымку культурных ініцыятыў «АртПроездной»]

24 красавіка (пт) 15:00
Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра Новых Ідэй
«Яшчэ раз пра будучыню. Што чакае Беларусь і ўвесь свет пасля пандэміі?»
[Якую вопратку людзі стануць насіць пасля крызісу, ці стануць менш карыстацца пералётамі і ці звернуцца больш да лакальнай вытворчасці? Ці ставіць пандэмія пад пытанне глабалізацыю? І іншыя цікавыя пытанні]

25 красавіка (сб) 19:00
Дар’я Жук, рэжысёрка
«Размова каля вады з Дар’яй Жук. Слухаць і чуць»
[Пра праекты, над якімі рэжысёрка працуе зараз, як і чаму хочацца расказваць жаночыя гісторыі. А таксама пра феміністычную оптыку, або як Дар’я Жук стала феміністкай]

26 красавіка (нд) 13:00 ENG
Dovilė Butnoriūtė, Head of Film promotion, Lithuanian Film Centre  
‘Lockdown for film people. Lithuanian experience’

27 красавіка (пн) 15:00
Канстанцін Варабей, менеджар «Майстэрні сацыяльнага кіно»
«Ці паўплываў каранавірус на сітуацыю ў кіно ў Беларусі? Або няма індустрыі – няма праблем?»

28 красавіка (аў) 15:00
Света Гатальская, су-заснавальніца ініцыятыўнай групы, якая працуе над прыняццем у краіне комплекснага закону пра супрацьдзеянне хатняму гвалту, «Маршируй, детка!»
«Новая з’ява ў Беларусі — сітуацыйны актывізм»

29 красавіка (ср) 11:00
Ранішняя кава з амбасадарамі | Coffee with the Ambassadors
Уле Тэр’е Харпестад, Амбасадар Нарвегіі ва Ўкраіне і Беларусі
Хрысціна Ёханэсан, Амбасадарка Швецыі ў Беларусі
[Размаўляем пра досведы лакдаўну і каранціну ў нардычных краінах, як пандэмія паўплывала на жыццё там і на працу амбасадаў, а таксама — што нас чакае ў будучыні]

30 красавіка (чт) 21:00
Анлайн вечарынка закрыцця #zzyalive Special Northern Lights anti-covid mixtape
[Памятаеце пра круты нарвежскі док ‘Northern Disco Lights’, які мы паказвалі на Ззянне-2018? Сэт з нардычным вайбам для нас і вас адыграе Aslamin] 


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: