Шматмоўная Швейцарыя
Жанна Фроліхер, Швейцарыя
Швейцарыя — невялікая краіна, размяшчаецца паміж Італіяй, Аўстрыяй, Ліхтэнштэйнам, Германіяй і Францыяй. Насельніцтва краіны складае прыблізна 7 мільёнаў чалавек. Швейцарыя
з’яўляецца федэральнай рэспублікай і складаецца з 26 кантонаў. У кожным кантоне ёсць свой урад, свая канстытуцыя, кантанальныя суды, розныя сістэмы адукацыі, правілы падатковай сістэмы.