Навіны

Baraban 5 11

Абвінаваўца просіць пакараць палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука 6 гадамі калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска ўжо трэці тыдзень судзяць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука. Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

7 траўня на працэсе палітвязня адбыліся судовыя спрэчкі. Пракурор Яўген Серакоў папрасіў суддзю Таццяну Пірожнікаву пакараць Санчука шасцю гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. «Вясна» назірае за гэтым працэсам і распавядае яго акалічнасці.

  • Грамадства
  • 08-05-2021
  • НЧ

Больш цікавага на «Новым Часе»: