Навіны

93db85ed909c13838ff95ccfa94cebd9

First pet — першы сабака Штата

Для шматлікіх амерыканцаў, асабліва маленькіх, пытанне, якога сабаку абярэ прэзідэнт Барак Абама, каб забраць яго ў Белы Дом, застаецца больш важным, чым вайна ў Газе або эканамічны крызіс. Гэта гісторыя пачалася 4 лістапада 2008 года, калі Барак Абама выступаў на мітынгу ў Чыкага. На той час ужо была відавочная ягоная перамога над рэспубліканскім кандыдатам Джонам Маккейнам. Абама выступіў з дастаткова доўгай святочнай прамовай, аднак 60-тысячнай аўдыторыі больш за ўсё запомніліся словы, якія будучы прэзідэнт адрасаваў сваім абедзвюм дочкам. «Малія і Саша, я вас люблю так, што вы не здольны нават уявіць і, мяркую, вы заслужылі права на тое, каб атрымаць маленькага сабаку, якога возьмеце з сабой ў Белы дом». Гэтыя словы, з аднаго боку, былі экспромтам, з другога — данінай традыцыі. Амаль кожны гаспадар будынка на Пенсільванія Авеню 16 (тут у Вашынгтоне знаходзіцца Белы дом) меў сабаку. У Амерыцы нават існуе цэлы інстытут first pet — хатняя жывёла № 1.

  • Замежжа
  • 24-01-2009
  • Іван Біч

У прэзідэнты ахвочыя

Цягам апошняга тыдня прадстаўнікі трох палітычных плыняў апазіцыі заявілі пра свой намер вылучацца ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта на наступных выбарах. Па сутнасці рэалізацыя ідэі пра адзінага кандыдата ад апазіцыі пад вялікім пытаннем. З аднаго боку, палітыкі заяўляюць пра пэўную кансалідацыю і неабходнасць вылучаць адзінага кандыдата, з другога — назіраюцца памкненні апярэдзіць сваіх калег і крыху «пацягнуць на сябе коўдру». Наступныя прэзідэнцкія выбарах мусяць адбыцца не пазней 8 лютага 2011 года. Але многія эксперты схіляюцца да меркавання, што выбары кіраўніка дзяржавы сумесцяць з выбарамі дэпутатаў у мясцовыя Саветы напрыканцы 2010 года. Калі так, то да галоўнай палітычнай кампаніі засталося не так шмат часу, і спадарам з вялікімі амбіцыямі варта варушыцца.

  • Палітыка
  • 23-01-2009
  • Вольга Хвоін
Fbd7939d674997cdb4692d34de8633c4

Гучны сыход Валянціна Елізар’ева

У панядзелак, 19 студзеня, Валянцін Елізар’еў, Маргарыта Ізворская-Елізар’ева і некаторыя артысты распавялі журналістам на адмысловай прэс-канферэнцыі, што ж адбылося.  “З 19 студзеня я больш не працую ў тэатры, я стаў вольным мастаком. 12 студзеня я падаў на імя міністра культуры заяву аб звальненні, а 17 студзеня яна была задаволена, — кажа Валянцін Елізар’еў. — Сумна пра гэта казаць, але я ў мінулыя выходныя вывез з тэатра свой архіў, рэчы. Ніхто з кіраўнікоў Міністэрства культуры — ні міністр Матвяйчук, ні яго першы намеснік Рылатка, ні часовы выканаўца абавязкаў дырэктара тэатра Пышной не сказалі мне нават “дзякуй, хоць я 36 гадоў адпрацаваў у гэтым тэатры, у гэтай трупе. Па словах Елізар’ева, развіталіся з ім толькі артысты, якія і сёння працягваюць абараняць свайго настаўніка і цяпер ужо былога кіраўніка.

  • Грамадства
  • 23-01-2009
  • Генадзь Кеснер

Брэст. Гомель. Брэсцкая вобласць

Брэст
У Брэсце пачаліся работы па стварэнні музея гарадской яўрэйскай абшчыны.
Як паведаміў старшыня праўлення абшчыны Барыс Брук, гэта будзе першы такі музей у абласных цэнтрах Беларусі. Створаны савет, куды ўвайшлі вучоныя-гісторыкі і актывісты абшчыны, якія будуць кіраваць зборам і сістэматызацыяй матэрыялаў. Дасланы звароты яўрэям, выхадцам з Брэста, якія жывуць за мяжой, з просьбай даць фотаздымкі і дакументы для будучага музея.
“Мы хочам паказаць гісторыю абшчыны праз лёсы канкрэтных людзей. У аснову музея будзе пакладзена дакументальная выстава “Яўрэі Брэста, якая пачала стварацца шэсць гадоў таму Брэсцкім абласным культурна-асветным цэнтрам “Халакост, — зазначыў Б. Брук.
Плануецца, што музей будзе адкрыты ў памяшканні гарадской яўрэйскай абшчыны. Асобныя яго раздзелы будуць прысвечаныя славутым ураджэнцам Брэста, у прыватнасці, вядомаму палітычнаму дзеячу, які стаяў ля вытокаў стварэння Дзяржавы Ізраіль, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Менахему Бегіну, доктару філасофіі і матэматыкі, асістэнту, паплечніку і сааўтару шэрагу навуковых работ Альберта Эйнштэйна — Якаву Громеру, першаму яўрэю ў Беларусі, які абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны (1743 год), Мееру Абрагамовіцу.

  • Грамадства
  • 23-01-2009
  • БелаПАН

Больш цікавага на «Новым Часе»: