Аўстрыя. Эва Маралес: кока — гэта не какаін
Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, думаецца, надоўга запомніцца ўдзельнікам сусветнай канферэнцыі па барацьбе з наркотыкамі, арганізаванай ААН у аўстрыйскай сталіцы. Перад аўдыторыяй, якая складалася
з 54 кіраўнікоў МУС розных краін свету, ён пачаў даказваць, што кока, з якой вырабляецца какаін, не ёсць наркотыкам. Маралес дастаў пук расліны, паклаў сабе ў рот і пачаў есці. Той факт, што ніякага
эфекту ўжыванне кокі на яго арганізм знешне быццам не мела, даў яму падставу заявіць: “Кока — не наркотык. Кока — гэта старадаўняя індзейская культура, якой тры тысячы
гадоў.