Эдуард АКУЛІН: Беларусь — мой святы каўчэг!
Ной
Збігневу Гордзею
Сорак раз пасылаў сякеру
у сваты да сырых камлёў
і каўчэг будаваў свой з веры,
што ўратуе жыццё Любоў.
Давяраўся, як брату, зверу,
з птушкай раіўся, як з сястрой,
і каўчэг будаваў свой з веры
у Гасподняе слова Ной.
Моўчкі зносіў людскія кпіны:
— Дзе ты плаваць сабраўся, Ной?
І ў качэг запрашаў расліны,
як паломнікаў, на пастой.
Перамогшы ў вайне з Патопам,
здзейсніў Госпадаў запавет…