Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

18 гадоў таму выкралі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага

Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі бясследна зніклі 16 верасня 1999 года.



Увечары яны пайшлі ў лазню, размешчаную ў Мінску па вуліцы Фабрычная, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў «Джып-Чэрокі», які належаў Красоўскаму. 
 
 
Крымінальную справу па факце знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага распачала пракуратура Мінску. Па дадзеных следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены аскепкі пластмасавых рассейвальнікаў святлосігнальных прыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Вынікі генатыпаскапічнай экспертызы паказалі, што паходжанне знойдзеных на месцы здарэння слядоў крыві ад Красоўскага выключаецца, а ступень дакладнасці вывадаў аб паходжанні плям крыві ад Ганчара складае 99,6%. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі. 
 
 
Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у дачыненні да іх выкрадання вышэйшых службовых асобаў краіны. 
 
 
Нагадаем, тры гады таму мінуў тэрмін даўніны па расследаванні крымінальных спраў зніклых беларускіх апазіцыянераў.
 
Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага няма з намі ўжо 18 гадоў!..

Каментаваць