20 чэрвеня — суды за акцыю салідарнасці з Паліенкам

Суд Маскоўскага раёна Мінска прызначыў дату разгляду адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці са Зміцерам Паліенкам.
Акцыя салідарнасці са Зміцерам Паліенкам. Фота Радыё Свабода.

Акцыя салідарнасці са Зміцерам Паліенкам. Фота Радыё Свабода.



Грамадскія актывісты сабраліся 26 мая каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ўтрымліваецца пад вартай арыштаваны за роварны заезд «Крытычная маса» актывіст Зміцер Паліенка.

Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП).

У пікеце, прысвечаным дню народзінаў Паліенкі, якому споўнілася 22 гады, прымалі ўдзел Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў.

Пакуль вядома, што позвы ў суд атрымалі на 20 чэрвеня Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі і Вольга Мікалайчык.

Праваабаронцы канстатуюць: стала дрэннай традыцыяй, што грамадскім актывістам не дасылаюць копіі пратаколаў і яны да суду не могуць азнаёміцца з матэрыяламі справы.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!