5 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва падалі дакументы ў ЦВК

На 16-ю гадзіну 12 траўня ў Цэнтральную выбарчую камісію пададзеныя дакументы на рэгістрацыю пяці ініцыятыўных груп. І гэта ня групы Ганны Канапацкай, Валерыя Цапкалы ці Віктара Бабарыкі, паведамілі Свабодзе ў ЦВК. Пра гэта піша Радыё Свабода
11 траўня прынятыя дакументы ад трох ініцыятыўных груп:

Анжэлікі Жалезняковай, 1967 году нараджэння, часова беспрацоўнай, якая пражывае ў вёсцы Клімавічы Менскага раёну;
Веранікі Мішчанка, 1968 году нараджэння, індывідуальнай прадпрымальніцы, беспартыйнай, якая жыве ў вёсцы Саланое Жлобінскага раёну;
Аляксандра Грачышнікава, 1976 году нараджэння, індывідуальнага прадпрымальніка, беспартыйнага, зь Менску.

12 траўня пададзеныя дакумэнты яшчэ дзьвюх ініцыятыўных груп:

Юрыя Ганцэвіча, 1976 году нараджэння, фермера, беспартыйнага. Жыве ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёну;
Віталя Зялкоўскага, 1980 году нараджэння, інжынера-дызайнера, беспартыйнага. Жыве ў Маладэчне.
У ЦВК таксама паведамілі, што дакументы тых, хто падаў дакументы ў панядзелак і аўторак, будуць разглядацца ў пятніцу, 15 траўня. Тых, хто падасць у бліжэйшыя дні, – у наступны аўторак, 19 траўня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: