6 снежня Лукашэнка паляціць у Сочы на сустрэчу з Пуціным

6 снежня Аляксандр Лукашэнка ляціць у Сочы на сустрэчу з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе Еўрарадыё
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Пра гэта ў Твітары напісаў галоўны рэдактар "Эха Москвы" Аляксей Венядзіктаў. На 6 снежня ў Венядзіктава было запланаванае інтэрв'ю з кіраўніком Беларусі.

"Аляксандр Лукашэнка ссунуў наша інтэрв'ю. 6 снежня (у прызначаны дзень) прэзідэнт Беларусі ляціць у Сочы. Пуцін замест Венядзіктава", — напісаў маскоўскі журналіст.

Дарэчы, 5 снежня Лукашэнка выступае перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў шостага і сёмага скліканняў.

А на 8 снежня ў кіраўнікоў Беларусі і Расіі была запланаваная сустрэча з падпісаннем "дарожных мапаў" па інтэграцыі дзвюх дзяржаваў. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: