А як жа «дарожныя карты»? Лукашэнка прапанаваў падрыхтаваць стратэгію інтэграцыі да 2030 года

Лукашэнка, выступаючы на VIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прапанаваў падрыхтаваць доўгатэрміновую стратэгію інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Яна, на яго думку, павінна ахопліваць перыяд да 2030 года.


«У 2022 годзе, будучым годзе, завяршаецца рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач Саюзнай дзяржавы, якія мы традыцыйна зацвярджаем на чатыры гады. Прапаную разгледзець магчымасць падрыхтоўкі доўгатэрміновай стратэгіі інтэграцыі Саюзнай дзяржавы — ну, напрыклад, да 2030 года, — напоўніць яе канкрэтнымі праектамі з улікам ключавых прыярытэтаў і вектараў развіцця», — цытуе Лукашэнку REFORM.by.

У якасці такіх праектаў ён назваў супрацоўніцтва ў галіне інтэгральных мікрасхем. Яшчэ ў якасці адной тэмы Лукашэнка назваў стварэнне штучнага інтэлекту.

Ён таксама заявіў, што Беларусь і Расія будуць выкарыстоўваць санкцыі для ўмацавання сваёй незалежнасці.

Дамове аб стварэнні «Саюзнай дзяржавы» ў 2020 годзе споўнілася 20 гадоў. Мабыць, Лукашэнка мае намер «гуляць у інтэграцыю» яшчэ як мінімум дзесяцігоддзе.

Вядома, 10 гадоў у якасці кіраўніка Беларусі ён не працягне. Але сённяшняя яго заява паказвае, што ніякія «дарожныя карты паглыбленай інтэграцыі» ён падпісваць не збіраецца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: