Абарона Віктара Бабарыкі абскардзіла яго прысуд

13 кастрычніка ў Вярхоўны суд паступіла наглядная скарга абароны на прысуд палітвязню Віктару Бабарыку. Пра гэта паведаміў яго былы адвакат Дзмітрый Лаеўскі, піша «Еўрарадыё».

Скарга на прысуд Віктару Бабарыку / t.me/modmilby

Скарга на прысуд Віктару Бабарыку / t.me/modmilby


«Паколькі Віктар Бабарыка пазбаўлены права на апеляцыйны перагляд справы, то падача нагляднай скаргі — адзіны працэсуальны спосаб аспрэчыць неправасуднае асуджэнне», — тлумачыць юрыст.

Скарга заняла 109 старонак. Паводле слоў Лаеўскага, там даецца дэталёвы аналіз, які абвяргае ключавыя высновы прысуду і паказвае, што яны супярэчаць праву і фактам. У скарзе даказваецца незаконнасць і неабгрунтаванасць прысуду. Абарона Бабарыкі патрабуе адмяніць прысуд і спыніць справу ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.

Віктар Бабарыка вылучаўся на прэзідэнцкія выбары 2020 года, але быў затрыманы. Улетку 2021-га ён быў асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — 235 («Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам») і 430 («Атрыманне хабару»).

Праз тры тыдні пасля вынясення прысуду Бабарыку яго абаронцу Лаеўскага пазбавілі статусу адваката.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: