Абаронца Курапат падаў скаргу ў КПЧ ААН

12 верасня сябар Руху «За Свабоду» з Гомеля Барыс Анікееў накіраваў індывідуальны зварот у Камітэт ААН па правах чалавека.
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода



Гаворка ідзе аб інцыдэнце, які здарыўся 14 ліпеня ля брамы рэстарана "Паедзем паядзім". Анікееў з сябрам неслі тут вахту, тлумачачы наведваьнікам, што яны заязджаюць не на тэрыторыю рэстарана а на тэрыторыю масавых пахаванняў.

Супрацоўнік ДАІ, які там дзяжурыў, Дзмітры Вітушка, расцаніў дзеянні абаронцаў Курапат як парушэнне ПДД і запатрабаваў вызваліць праезджую частку. Пасля таго як усе пратэстоўцы адмовіліся, на іх склалі пратаколы і перадалі ў суд. Артыкул: 23.4. КаАП (Непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўніка міліцыі).

2 жніўня гомельскі суддзя Яўген Шаршнёў выпісаў актывісту 8 базавых велічынь штрафу (196 руб). Абласны суддзя пакінуў прысуд у сіле.

Па меркаванню Анікеева, як ДАІ так і суд парушылі ягоныя грамадзянскія правы, замацаваныя ў міжнародных дакументах, падпісаных Беларуссю і падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека з просьбай разгледзець ягоны зварот і устанавіць факт парушэння грамадзянскіх правоў у адпаведнасці з артыкуламі 19 і 20 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Праваабаронца Леанід Судаленка кажа, што кейс Аніеева з'яўляецца перспектыўным для КПЧ ААН, так як адміністрацыйная справа не ўтрымлівае абгрунтаванняў таму, для чаго беларускія ўлады ў дадзеным выпадку абмежавалі правы грамадзяніна. 

Паводле Pyx.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-15 12:15:53
У адрозненні ад б-ч-б чытачоў НЧ я не знаёмы з артыкуламі 19 і 20 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але знаёмы з правамі міліцянта. Калі ён зрабіў заўвагу чэла, маўляў, чаго ты ту на дарозе робіш, сйдзі і не замінай рухацца аўто, то ён мае рацыю. Ну а скаргу каненя можна пісаць. Заадно змагар прапіярыцца.

Што такое ВАХТА? Дзе сэнс гэтага слова можна прачытаць? У правілах дарожнага руху ці ў артыкулах 19 і 20 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах? Беспредел - вось што будзе на Беларусі, калі не дай Божа калі-небудзь б-ч-б прыйдуць да ўлады.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: