Абаронцаў Курапатаў з Віцебску затрымалі па дарозе дамоў, вязуць у Бараўлянскі РАУС

Актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі затрымалі па дарозе ў Віцебск.
Актывісты на варце ў Курапатах 8 жніўня. Фота Дзяніса Урбановіча.

Актывісты на варце ў Курапатах 8 жніўня. Фота Дзяніса Урбановіча.

Пра затрыманні абаронцы Курапатаў паведамілі карэспандэнтцы НЧ Алене Ляшкевіч.

«Удзельнікаў варты, прыхільнікаў БХД з Віцебска, затрымалі, калі яны ад'язджалі з Курапатаў, і вязуць у Бараўлянскі РАУС. Імёны затрыманых: Ірына Захарава, Аляксандр Квіліз, Алена Янушкоўская», — паведаміла Алена Ляшкевіч.

Актывістка Ганна Шапуцька, якая таксама была ў Курапатах, распавяла НЧ, што пра затрыманне паведаміла Алена Янушкоўская, якая патэлефанавала абаронцам і распавяла, што іх перастрэлі два бусы і цяпер вязуць у міліцыю.

Таццяна Севярынец, якая з'ехала з варты раней, не здымае тэлефон.

Пазней стала вядома, што Аляксандр Квіліз не затрыманы, ён чакае ля РАУСА вырашэння лёсу жанчын. Таццяна Севярынец таксама на свабодзе.

Нагадаем, сёння па дарозе на варту ў Мінск віцебскіх актывістаў БХД затрымлівалі тройчы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць