Абвінавачанні па справе Каардынацыйнай Рады чакаюцца ў сакавіку

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч чакае, што абвінавачанні фігурантам справы Каардынацыйнай рады будуць прад’яўленыя на працягу сакавіка. Пра гэта ён заявіў, наведваючы «Гомсельмаш».


Паводле яго слоў, следчыя ўжо разабраліся з аб’ёмам абвінавачання і фігурантамі. У бліжэйшы час чакаецца заключэнне па адной з найважнейшых экспертыз. З улікам яе вынікаў будзе сфармавана канчатковае абвінавачанне.

«Тым фігурантам, якія знаходзяцца пад вартай, будзе прад’яўленае абвінавачанне, мяркую, у межах сакавіка. Пасля гэтага будзе прымацца рашэнне аб завяршэнні расследавання гэтай крымінальнай справы», — цытуе Наскевіча REFORM.by са спасылкай на БелТА.

Справа ў дачыненні да Каардынацыйнай рады, створанай у жніўні, была ўзбуджаная па ч.3 арт. 361 па факце публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады або здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт. У снежні былі дададзеныя яшчэ два артыкулы: «Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч.1 арт. 357 КК) і «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч.1 арт. 361-1 КК).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: