Адстаўка Лукашэнкі знятая з павесткі дня?

Вынікі сённяшняй экстрэннай нарады штабоў Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай, а таксама Фонду ByS аналізуе ў сваім тэлеграм-канале Сяргей Навумчык.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Спіс патрабаванняў, якія сёння агучаныя па выніках экстрэннай нарады штабоў Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай, а таксама Фонду ByS, выглядае наступным чынам:

1. Правесці новыя адкрытыя выбары.

2. Расследаваць злачынствы па фактах гвалту над мірнымі беларусамі.

3. Вызваліць палітычных зняволеных.

Як бачна, няма галоўнага патрабавання, якое вылучаюць пратэстоўцы, удзельнікі страйкаў — неадкладнай адстаўкі Лукашэнкі. Раней штабы гэтае патрабаванне агучвалі.

Новыя выбары пры Лукашэнку як кіраўніку дзяржавы — гэта, не ўдаючыся ў дэталі, зусім не тое, што выбары без Лукашэнкі.

Таму кіраўнікам штабоў варта было б патлумачыць такую зусім не другарадную змену.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: