Адвакат Калеснікавай Ілля Салей ужо не затрыманы, а арыштаваны

Адвакат члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыі Калеснікавай Ілля Салей будзе ўтрымлівацца пад вартай, паведаміў "Інтэрфакс" афіцыйны прадстаўнік штаба Віктара Бабарыка Глеб Германчук.
Фотв з сайта штаба Бабарыкі

Фотв з сайта штаба Бабарыкі


"Следствам прынятае рашэнне аб абранні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Калі дагэтуль ён быў проста затрыманы на 72 гадзіны, то цяпер мера стрымання ўтрымання пад вартай працэсуальна аформленая", — сказаў ён.

Па словах Германчука, у следства ёсць 10 дзён для прад'яўлення абвінавачвання з моманту затрымання.

"Гэта значыць да 19 верасня павінны прад'явіць абвінавачванне. Гэтак жа сама як Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай", — сказаў ён.

Нагадаем, Ілля Салей быў затрыманы два дні таму, у яго кватэры парйшоў вобшук.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: