Адвакат: Ніякіх прапаноў аб вызваленні з СІЗА КДБ Бабарыку не паступала

Прапаноў аб вызваленні з СІЗА КДБ пад якія-небудзь умовы Віктару Бабарыку не паступала. Пра гэта TUT.BY распавёў адвакат экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Дзмітрый Лаеўскі.
Фота Вольгі Шукайла, tut.by

Фота Вольгі Шукайла, tut.by

Адвакат Дзмітрый Лаеўскі пацвердзіў, што Віктар Бабарыка па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Раней дачка Віктара Бабарыкі Марыя паведаміла TUT.BY, што па справе Віктара «на жаль, няма ніякіх навінаў». Так яна адказала на просьбу пацвердзіць вызваленне бацькі.

 Віктар Дзмітрыевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ, ніякіх прапаноў аб вызваленні яму не паступала. Хадайніцтва і скаргі аб змене меры стрымання адхіленыя. Пра непрызнанне Віктарам Дзмітрыевічам віны паведаміла КДБ на сваім сайце — у гэтых адносінах нічога не змянілася. Зараз мы разам з Віктарам Дзмітрыевічам знаёмімся з матэрыяламі справы. І працягваем настойваць на яго невінаватасці, — распавёў Лаеўскі.

Нагадаем, член прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу заявіў, што, па яго дадзеных, пытанне аб вызваленні экс-кіраўніка Белгазпрамбанка і экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі ўздымалася на сустрэчы кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова і Аляксандра Лукашэнкі.

— Прайшла інфармацыя, што Віктар Дзмітрыевіч ужо знаходзіцца на волі. Яна не пацвердзілася па розных каналах, хаця хто яго ведае. Магчыма, у бліжэйшы час яна пацвердзіцца, таму што цяпер Лукашэнка нібыта адстойвае пазіцыю, паводле нашых інсайдаў, пра тое, каб Віктар Дзмітрыевіч з'ехаў на Кіпр разам са сваім сынам. І гэта будзе ўмовай вызвалення. Але, я думаю, вельмі многае залежыць ад пазіцыі Віктара Дзмітрыевіча, — заявіў Латушка.

«Справа Белгазпрамбанка»

Віктара Бабарыку затрымалі па так званай справе Белгазпрамбанка 18 чэрвеня. Разам з экс-банкірам быў затрыманы яго сын Эдуард. Кіраўнік КДК Іван Церцель паведаміў, што Віктар Бабарыка «затрыманы ў сувязі з тым, што з'яўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў уздзейнічаць на сведкаў, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў і літаральна на днях зняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў».

24 лістапада ў КДБ паведамілі, што следчае ўпраўленне ведамства скончыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да топ-менеджараў Белгазпрамбанка. Усе фігуранты цалкам прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах, за выключэннем Віктара Бабарыкі, адзначаюць у ведамстве.

Віктара Бабарыку ў КДБ назвалі «арганізатарам злачыннай дзейнасці». Яму прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмывання») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна", — адзначаюць у КДБ.

Раней Віктару Бабарыку ставіліся ў віну тры артыкулы: ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару), ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў) і ч. 2 арт. 235 (Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам). Да гэтага замест ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару) фігуравала ч. 2 арт. 431 (Дача хабару).

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: