Афіцыйны Мінск раскрыў свой рэпрэсіўны інструментарый

Хваля рэпрэсій апошніх двух тыдняў, асабліва падзеі пасля 20 сакавіка, прадэманстравалі змесціва «арсенала» беларускіх уладаў, якое павінна забяспечыць ўнутраную бяспеку дзяржавы. Падзеі апошняга тыдня шмат у чым былі імправізацыяй з боку беларускіх уладаў. У ходзе якой з улікам абмежаванага часовага рэсурсу актыўна выкарыстоўваліся раней распрацаваныя планы і рашэнні.
Фота: "Наша Ніва"

Фота: "Наша Ніва"

Пасля раптоўнага выяўлення Аляксандрам Лукашэнкам «змовы», беларуская рэпрэсіўная машына закруцілася з новай сілай. Шэраг дапушчаных беларускімі ўладамі промахаў дазваляе сцвярджаць, што многія рашэнні па «змоўшчыках» прымаліся ва ўмовах цэйтноту, а таму дэманструюцца шаблоны, нарыхтаваныя беларускімі уладамі на выпадку рэальных ускладненняў.

Па-першае, гэта запалохванне сваіх праціўнікаў з мэтай іх дэмаралізацыі і адначасовае разгортванне інфармацыйнай істэрыі з нагоды неіснуючых пагроз з мэтай кансалідацыі сваіх прыхільнікаў. Дэманізацыя рэальных ці ўяўных апанентаў, прыпісванне ім палохаючых магчымасцяў і задумаў падштурхоўвае радавога абывальніка ў бок улады, нават калі ў звычайнай сітуацыі ўлада абывальнікам і не падтрымліваліся.

Па-другое, з дапамогай рознанакіраванай інфармацыі, утойвання інфармацыі, укіду туды недабраякаснай інфармацыі дасягаецца дэзарганізацыя праціўнікаў беларускіх уладаў.

Па-трэцяе, ажыццяўляецца блакаванне каналаў электроннай сувязі на ўзроўні асобнага карыстальніка, аж да узломаў смартфонаў.

Па-чацвёртае, беларуская ўлады публічна дэманструюць гатоўнасць да жорсткіх дзеянняў (узброеныя міліцыянты ў публічных месцах, дэманстрацыя спецыяльнай тэхнікі і перакідка войскаў).

Па-пятае, за кошт «звязвання» верагодных апанентаў па месцы працы ці вучобы памяншаецца іх актыўнасць.

Па-шостае, праводзіцца драбненне пратэсту за кошт ўскладнення правядзення адной маштабнай акцыі і дазволу шэрагу перыферыйных мерапрыемстваў.

Па-сёмае, улады спрабуюць перахапіць у апанентаў ідэалагічныя сімвалы. Беларускія ўлады, якія абапіраюцца на савецкую ідэалягічную спадчыну, раптам заклапаціліся станам народнага мемарыяла ахвярам камуністычнага генацыду ў Курапатах.

Па-восьмае, праводзіцца ізаляцыя патэнцыйных лідэраў і арганізатараў пратэсту, падрыў даверу да іх або іх дыскрэдытацыя («Чаму арыштаваныя ўсе, акрамя Статкевіча?»).

Па-дзевятае, праводзіцца ізаляцыя асоб, якія хоць наўпрост і не датычацца да апанентаў беларускіх уладаў, але з'яўляюцца нядобранадзейнымі і валодаюць адмысловымі ведамі і навыкамі, ўяўляюць небяспеку для ўладаў.

Па-дзясятае, праводзіцца захоп электронных інфармацыйных рэсурсаў апанентаў або іх блакада.

Безумоўна, гэты пералік не поўны.

Беларускія ўлады на практыцы прадэманстравалі значную частку інструментарыя забеспячэння ўнутранай бяспекі. Гэтыя мерапрыемствы могуць прымяняцца і як частка адлюстравання знешняй пагрозы ў рамках гібрыднай вайны. Нельга выключаць, што назіраная хваля рэпрэсій звязаная не толькі з пратэстамі сакавіку-лютага, але таксама з'яўляецца своеасаблівай трэніроўкай практычнага прымянення мерапрыемстваў забеспячэння ўнутранай бяспекі, а значыць, беларускія ўлады рыхтуюцца да значна горшагп сцэнару, чым пратэсты супраць Дэкрэта №3.


Паводле belarusinfocus.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Аляксандр К.
  • 2017-03-29 20:27:59
Пасля зычных ў не пішацца!!!

Больш цікавага на «Новым Часе»: