АГП абвясціла аб зборы подпісаў супраць фальсіфікацыі выбараў

Аб`яднаная грамадзянская партыя (АГП) пачынае збор подпісаў супраць фальсіфікацыі выбараў.
У петыцыі, падрыхтаванай АГП, заяўлена «аб непрызнанні вынікаў мясцовай выбарчай кампаніі», а таксама аб нелегітымнасці мясцовых саветаў, сфарміраваных «з прызначаных дэпутатаў». «Маштаб фальсіфікацый і цынізм, з якім яны рэалізоўваліся, прыніжальны і непрымальны. Народ Беларусі пазбавілі асноўнага права, прадугледжанага Канстытуцыяй, — выбіраць і быць абраным», — адзначаецца ў петыцыі.

АГП патрабуе ад суб`ектаў, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы, унесці ў Выбарчы кодэкс змены і дапаўненні, якія гарантуюць правядзенне свабодных і сумленных выбараў.

Тэкст петыцыі размешчаны па электронным адрасе: goo.gl/forms/KTrULbyqvFKdZSAA2

У мясцовых выбарах, якія прайшлі 18 лютага, удзельнічаў 71 актывіст АГП, ні адзін з іх не быў абраны дэпутатам. У партыі заяўляюць аб фальсіфікацыі вынікаў кампаніі, у тым ліку аб выкарыстанні ўладамі механізму выбарчых «каруселяў».

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-02-22 17:12:16
Пасля бойкі кулакамі не махаюць. http://belisrael.info/?p=14041 Дый няма ў звароце фактаў, адныя эмоцыі.
  • ПСМ
  • 2018-02-23 11:37:52
Как было при СССР,так всё и осталось,только более нагло и без оглядки на Конституцию.В России тоже самое

Каментаваць