АГП: Сакратарку кіраўніка «Зелянбуда» звольнілі за тое, што паказала дамову Мікалаю Казлову

Прэс-сакратарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна паведамляе, што ад сакратаркі Марыны Недзень, якая працавала ў начальніка «Зелянбуда» Савецкага раёна Галіны Яўгенаўны Банет, запатрабавалі ва ўльтыматыўнай форме падаць заяву на звальненне па пагадненні бакоў.
Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў

2 ліпеня лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў заключаў дамову з «Зелянбудам» Савецкага раёна на правядзенне мітынгу 12 чэрвеня — па дамоўленасці са штабам Віктара Бабарыкі.

Начальніца Галіна Банет дала дабро на заключэнне дагавора, дала адпаведнае ўказанне юрысту, юрыст падрыхтавала дагавор, паставіла ўсе неабходныя рэквізіты, пячатку і зарэгістравала яго — заставалася паставіць подпіс самой Банет.


Лідар АГП на час выканання ўсіх гэтых працэдур адыйшоў — заключаў дамовы з міліцыяй і хуткай дапамогай. Калі вярнуўся, звярнуўся да сакратаркі Марыны Недзень:

— Што з дамовай?

— Склалі.

— Пакажыце.

Паказала.

— А дзе дырэктар? Яе подпіс паставіць...

— Няма дырэктара.
 
Як паведамляе АГП, цяпер сакратара Марыну Недзень звольнілі — за тое, што паказала гэтую дамову. Як мяркуюць у партыі, таму, што пра Галіну Банет напісалі СМІ, бо яна беспадстаўна адмовілася падпісваць дамову з мэтай сарваць мітынг.

«Само існаванне дамовы кажа пра тое, што ніякіх перашкод да яе заключэння не было, — каментуе сітуацыю Мікалай Казлоў, — Але гэтыя перашкоды раптам паўсталі — пасля кансультацый начальніцы з кімсьці "наверсе". Ніякіх прычын для адмовы не было. То-бок, гэта палітычна матываванае рашэнне, якое, дарэчы, нанесла эканамічную шкоду «Зелянбуду» — бо мы заплацілі б дадаткова за іх працу. Гэта ж не прыватная лавачка, а бюджэтнае прадпрыемства, якое павінна выконваць свае абавязкі. Яна магла атрымаць прыбытак, але адмовілася — ва ўгоду чыімсьці палітычным інтарэсам».


У выніку гэтага Мінгарвыканкам адмовіў АГП і штабу В. Бабарыкі ў правядзенні мітынгу.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: