Акадэмія навук пайшла на саступкі страйкоўцам з Інстытуту фізікі

12 жніўня паўтара дзясятка супрацоўнікаў Інстытуту фізікі Нацыянальнай акадэміі навук абвясцілі пра далучэнне да агульнанацыянальнага страйку.



Сярод іх патрабаванняў да ўладаў — выпусціць палітзняволеных і затрыманых падчас акцыяў пратэсту ў дзень і пасля выбараў, а таксама не прызнаваць вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта праз масавыя фальсіфікацыі.

Паводле аднаго з ініцыятараў страйку, старшага навуковага супрацоўніка Івана Сіўцова, спачатку ім пагражалі міліцыяй, але потым паклікаў дырэктар Інстытута фізікі Максім Багдановіч. Калі яны не адмовіліся ад сваіх патрабаванняў, установу наведаў старшыня праўлення Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

У выніку абмеркавання сітуацыі бакі пагадзіліся, што на фоне гвалту з боку праваахоўных структураў варта напісаць калектыўны ліст ад імя НАН з асуджэннем сілавых метадаў МУС і яго падраздзяленняў.

Паводле суразмоўцы Свабоды, да ініцыятывы пачалі далучацца іншыя інстытуты з акадэміі. Супрацоўнікі Інстытуту фізікі пішуць калектыўны ліст і працягваюць свой «італьянскі» страйк, прыходзяць на працу, але нічога не робяць.

Паводле Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: