Акцыя Моладзевага блоку адбываецца на Зыбіцкай (відэа)

«Моладзевы блок» склікаў людзей на перадвыбарчы мітынг на вуліцу Зыбіцкую ў Мінску. Пасля маладыя людзі збіраюцца пехатой прайсці да плошчы Свабоды і зладзіць там выніковую агітацыйную акцыю. Радыё Свабода вядзе трансляцыю з мітынга.
Каля сотні актывістаў спяваюць песні, прамаўляюць, жартуюць.

У гэты ж час на плошчы збіраюцца і прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі».

15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адбылася «Сустрэча свабодных людзей». Удзельнікі акцыі прайшлі шэсцем да плошчы Свабоды па праспекце Незалежнасці і вуліцы Леніна.​



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!