Акцыю на Дзяды Мінгарвыканкам і аблвыканкам дазволілі

3 лістапада, у нядзелю, у Мінску адбудуцца мемарыяльныя шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. Атрыманы дазвол Мінгарвыканкама і аблвыканкама, паведамляе Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ.


Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсця а 12.00. Шэсце пройдзе па пр. Незалежнасці — вул. Каліноўскага — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 — мітынг на тэрыторыі Народнага мемарыялу ў Курапатах.

Мерапрыемства арганізоўвае Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ. На яго атрыманы дазвол Мінгарвыканкама і аблвыканкама.

Чаму мы ўшаноўваем нашых Дзядоў? І чаму трэба памятаць нашых Дзядоў?

Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў.

Яны нам кажуць: трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру — тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашы нацыянальныя каштоўнасці належаць і нашым будучым пакаленням.

Паводле Інфармацыйнай камісіі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!