Актыўных удзельнікаў акцыі ў Маладзечна пакаралі суткамі і штрафамі (абноўлена)

У Маладзечна праходзяць суды над затрыманамі ўчора удзельнікамі пратэсту. Лідараў правацэнтрысцкай кааліцыі судзяць асобна.
Здымак «Радыё Свабода»

Здымак «Радыё Свабода»


Суддзя Павел Жэчка разглядаў справы Віталя Рымашэйскага і Анатоля Лябедзькі. Вольгу Кавалькову судзіла Інэса Южык. Справу Юрася Губарэвіча разбіраў суддзя Аляксей Іршын. Усім інкрымінавалі парушэнне артыкула 23.34 ч.3 КоАп (ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве).
 
Сведкамі з боку міліцыі выступалі супрацоўнікі мінскага АМАПу. Вядомыя імёны двух з іх — гэта Дзмітрый Альшэўскі і Яўген Баранаў.
 
Міліцыянты прызналі, што не паспелі прадставіцца, пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі не паказвалі, правы і абавязкі не патлумачылі, прымянялі сілавыя прыёмы для затрымання.

У выніку судовага разбіральніцтва Юрась Губарэвіч быў прысуджаны да 15 сутак арышту, Вольга Кавалькова — да 7 сутак. Жыхар Маладзечна Панамароў Аляксандр атрымаў 10 сутак арышту. Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскм — па 15 сутак.

Жыхар Маладзечна Аляксандр Гмыза, які разам з братам Анатолем прыйшоў выказаць свой пратэст, асуджаны на 7 сутак. Столькі ж далі і Анатолю.

Агулам пасля акцыі ў Маладзечна было затрымана 15 чалавек.

Спіс пакараных "суткамі" за ўдзел у акцыі

Вядома таксама, што актывіста АГП Дзяніса Красачку і старшыню Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алеся Абрамовіча аштрафавалі на 50 базавых велічынь. Журналіста БелаПАНа Сяргея Каралевіча, якога затрымалі разам з палітыкамі, адпусцілі без складання пратаколаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: