Актывіст «Дзеі» атрымаў бюлетэні 3 разы і запісаў гэта на відэа

Кожны год падчас выбараў назіральнікі паведамляюць пра так званыя «выбарчыя каруселі» — выбарчую з’яву, калі групы асобаў, звычайна з аднаго працоўнага калектыву, перасоўваюцца па ўчастках акругі і паўторна галасуюць за «кандыдатаў ад улады». Актывіст Грамадскага руху «Дзея» Дзяніс Краўчук вырашыў прыкінуцца такім «карусельшчыкам» і прагаласаваць некалькі разоў на ўчастках акругі, да якой ён не належыць. У яго атрымалася — ажно тры разы.



Пра існаванне «выбарчых каруселяў» вядома даўно, але ўпершыню атрымалася атрымаць доказы і ў дэталях раскрыць схему фальсіфікацыяў, якія кожныя выбары арганізоўвае ўлада.

У адным з беларускіх Telegram-каналаў з’явілася наступнае паведамленне ад Марыі (імя зьмененае, арфаграфія і пунктуацыя захаваныя):

Администрация школы поставила пометку в моем паспорте и попросила явиться на четыре избирательных участка в округе, к которому я не отношусь, и проголосовать за желательного кандидата вместо незнакомых мне людей.

Дело было так: я приходила на избирательный участок, показывала комиссии свой паспорт. Штампа прописки, который относил бы меня к этому участку, разумеется, не было. Комиссия замечала пометку и давала мне расписаться в списке о получении бюллетеня напротив имени избирателя, которое, разумеется, не совпадало с моим и не было мне знакомо. Я ставила дату и подпись — везде свою, — получала бюллетень, голосовала и опускала его в урну. И так на четырех участках. Вместе со мной участки обходили и другие сотрудники школы.

Мы звязаліся з Марыяй і атрымалі фотаздымак паметкі ў пашпарце, якую паставіла адміністрацыя школы (фотаздымак адрэдагаваны для захавання ананімнасці крыніцы):

Лічбы «179» адпавядаюць нумару школы, у якой працуе Марыя — гэта сярэдняя школа №179 у Мінску. Марыя паведаміла, што 15 лютага яна пабывала на ўчастках у кожнай школе на тэрыторыі 34-й Кунцаўшчынскай акругі: у школах №185 і №201, а таксама гімназіях №4 і №39.

«Нічога не абяцалі, учора (14 лютага — заўв.) сказалі ўзяць сёння пашпарт. Гэту работу ніяк не называлі, толькі растлумачылі, што рабіць, і паслалі на ўчасткі», — расказала Марыя пра акалічнасці таго, як яна была ўцягнутая ў фальсіфікацыю.

Актывіст Грамадскага руху «Дзея» Дзяніс Краўчук вырашыў праверыць, ці атрымаецца ў яго прыкінуцца такім настаўнікам і атрымаць бюлетэні на ўчастках акругі, да якой ён не належыць. Дзяніс нанёс у свой пашпарт пад пазнакай аб рэгістрацыі такую ж паметку, як на фота, што даслала нам Марыя.

15 лютага Дзяніс прыйшоў на выбарчы ўчастак, які знаходзіцца ў гімназіі №4 са сваім пашпартам і атрымаў бюлетэнь за іншага чалавека, у дакладнасці так, як гэта апісала Марыя. Актывіст зняў гэта на відэа, з якога, нажаль, не бачна, што менавіта адбывалася на ўчастку.

На наступны дзень, 16 лютага, Дзяніс вырашыў паўтарыць гэтую схему на двух іншых участках, у школах №185 і №201. Зноў у яго атрымалася атрымаць бюлетэні за іншых людзей, а ўвесь працэс быў зняты на відэа:

Відэа са школы №185 тут. :
Відэа са школы №201 тут.

У канцы апошняга відэа Дзяніс звяртае ўвагу камісіі на той факт, што ён толькі што атрымаў бюлетэнь на ўчастку акругі, да якой не належыць.

На выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 2018 актывіст атрымаў бюлетэні тры разы, і можа атрымаць яшчэ раз, па месцы сваёй рэгістрацыі.


Паводле прэс-рэліза медыя-службы Грамадскага руху «Дзея»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-02-17 12:56:43
(1) Аповяд Проста Марыі - проста аповяд, які трэба лічыць байкай, а не фактам.
(2) Тое, што выдаў у сеціва Дзяніс ёсць доказ яго правакацыі. Больш нічога. Мяркую ў хуткім часе яму прыйдзецца адказаць перад законам за яе і спробу падлогу выбараў. Вось мой камент на СВАБОДЗЕ аб гэтым выпадку: "Нешта ў гэтай краіне не тое. І з СВАБОДАЙ не тое, калі яна вось такую "навіну" друкуе. І з тым хлопцам нешта не тое, які начытаўся СВАБОДЫ, пайшоў на падлог выбараў і адаслаў СВАБОДЗЕ ролік, а тая надрукавала. Дзеля чаго ўся гэтая свабода бяздум'я? Не разумею. А памылак у таго хлопца ў жыцці яшчэ не было? Ён чысты, бел-чырвона-белы і пушысты? А ты СВАБОДА ні разу не памылялася ці над табой ні разу не насміхаліся, як той хлопец над выбарчай камісіяй?

Якая шчаслівая наша свабода, беларусы! Ці ўсё ж пацешная? А мо заўчасная?"
  • Старый инквизитор
  • 2018-02-17 13:36:39
Ну, разумеется! Когда один человек пишет о нарушениях без строгой доказательной базы - это байка. Когда второй человек на собственном примере с указанием мотивации проверяет указаный факт - это, значитЬ, провокация, чреватая уголовной ответственностью. Члены избирательных комиссий тут не при чём - они просто жертвы провкации оддельного циника, которого надо одёрнуть - не сметь! Уголовный кодекс чем панет, знаешь? То-то. Простой факт того, что если бы избирательные комиссии вели справедливый подсчёт голосов, то и сутуация в стране, глядишь, и стала бы другой, проходит мимо иронично-строгого критика. А на счёт свободы (СВОБОДЫ) всё верно. Ещё у Ф. Достоевского сказано о невыносимости свободы для человека. Прямо на это наш Главный менеджер и сослался однажды. Тунельное видение ситуации с выборами комментатора немного удручает, но есть надежда на его исправление. Уринотерапию что ли попробовать...
  • Anatol Starkou
  • 2018-02-17 17:01:43
Бел-чырвона-беламу заакіянскаму беларусу .

Ты отморозился на почве ежедневной обработки твоего моска бел-чырвона-белай пропагандой, а меня океан, разделяющий Беларусь и США, спас от такого б-ч-б счастья. Ты открываешь СВАБОДУ или любое другое б-ч-б СМИ и хочешь найти там конец чырвона-зялёнага сьвету або якую-небудзь гадасць аб ім, а я чытаю інфу. Простую інфу з Беларусі. Проста інфу з Беларусі. Таму ты ў памылцы якой-небудзь жанчыны ў камісіі бачыш трагедыю бел-чырвона-белага маштабу, а я - звычайны чалавечы фактар, звычайную памылку звычайнага чалавека. І самае галоўнае МНЕ МОВА ПАТРЭБНА, таму я на СВАБОДЗЕ, а табе з-за б-ч-б прапаганды трэба і нават ужо з'явілася патрэбнасць бачыць ў беларусе-іншадумцы "цинично-маразматичного идиота".
З'ехаў у вас дах ад бел-чырвона-белай прапаганды ў б-ч-б СМІ, там на тым беразе акіяну беларускага быцця, мае б-ч-б суграмадзяне-супляменнікі беларусы.
  • уйгур
  • 2018-02-17 19:02:28
а здымак з пашпарта дзе?...

Больш цікавага на «Новым Часе»: