Алег Гайдукевіч хоча стаць прэзідэнтам ад «патрыятычных сілаў»

9 лютага адбылося пасяджэнне Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, на якім было заяўлена пра вылучэнне прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта ейнага лідара і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча.
Алег Гайдукевіч

Алег Гайдукевіч


Прэс-служба партыі паведаміла, што ўжо скончана папярэдняе фармаванне ініцыятыўнай групы, якая будзе збіраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты 100 тысяч подпісаў., і сфармаваныя выбарчыя штабы ў Мінску і абласных цэнтрах. ЛДПБ плануе правесці Кангрэс патрыятычных сілаў, на якім Гайдукевіч-малодшы прадставіць сваю праграму і каманду.

Алег Гайдукевіч змяніў на чале партыі свайго бацьку Сяргея Гайдукевіча, які ў свой час двойчы ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарчых кампаніях – у 2001 і 2006 гадах. Шэраг аналітыкаў называлі яго спарынг-партнёрам дзейнага кіраўніка краіны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: