Алексіевіч абвергла заяву аб роспуску Каардынацыйнай рады, якія СМІ прыпісалі ёй

У СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што Каардынацыйная рада беларускай апазіцыі больш не дзейнічае, створана новая рада, імёны сябраў якой трымаюцца ў таямніцы для іх абароны.
Пра гэта ў прыватнасці са спасылкай на нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч, якая з'яўляецца сябрай Прэзідыюму Каардынацыйнай рады, напісала нямецкае выданьне Spiegel, якую пазней працытавалі расійскія СМІ.

«Каардынацыйнай рады апазіцыі больш няма. Яе сябры альбо былі альбо знаходзяцца ў турме, былі выгнаныя з краіны або ўцяклі. Створаная новая рада, імёны яе сябраў трымаюцца ў сакрэце для іх бяспекі. Зносіны вядуцца праз сацыяльныя сеткі», — цытуюць Алексіевіч.

У інтэрв'ю Свабодзе Алексіевіч абвергла гэтую цытату.

«Гэта глупства, гэта зусім не так, — сказала Алексіевіч. — Шмат новых людзей запісваецца ў Каардынацыйную раду, ёсць там кіроўны орган. Увесь наш рух працягвае працу. І там з'явіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але іх імёны не агучваюцца».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: