Алесь Макаеў: Людзі самі збяруцца 11 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы

Пасля заканчэння «галасавання» людзі выйдуць а 20:00 на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.



«Беларусы маюць права на мірны пратэст супраць фальсіфікацыі так званых «выбараў», — сказаў ён. — Назіральнікі ўжо на датэрміновым галасаванні зафіксавалі, што прыход завышаны, як мінімум у два разы. Асаблівасцю гэтых выбараў з'яўляецца таксама тое, што першапачаткова быў сфальсіфікаваны спіс кандыдатаў у прэзідэнты — там няма ніводнага дэмакратычнага кандыдата ў прэзідэнты. Таму я думаю, што людзі выкажуць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў, а 20:00, людзі збяруцца на Кастрычніцкай плошчы ў Менску і ўжо на месцы будуць думаць, што рабіць далей».

Алесь Макаеў мяркуе, што беларускія палітыкі павінны падтрымаць заўтрашнюю сустрэчу выбаршчыкаў.

«Узурпацыя ўлады — гэта злачынства. Гэтаму трэба супрацьстаяць», — мяркуе лідар беларускіх прадпрымальнікаў.

Паводле: Хартыя 97

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!