Аляксандр Лукашэнка: з новай Канстытуцыяй я ўжо прэзідэнтам працаваць не буду

Выступаючы сёння перад калектывам 6-й мінскай клінічнай бальніцы, Лукашэнка закрануў тэму новай беларускай Кастытуцыі.

Фота БЕЛТА.

У прыватнасці, ён пракаментаваў прапановы праводзіць выбары ў парламент па партыйных спісах, а адпаведна — ствараць партыі. Ён перакананы, што рэалізацыя гэтых ініцыятыў пагражае расколам у грамадстве, узнікненнем груп з рознымі інтарэсамі.

«Усё гэта добра, калі ты гэта ў іншых бачыш — партыйныя спісы і іншае. Але калі вы гэтага хочаце, і народ за гэта прагаласуе — так і будзе.

Ніякую Канстытуцыю пад сябе не раблю. З новай канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзідэнтам працаваць не буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносьце. І я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў. Нават калі буду ведаць, што гэта будзе не тое, што я хачу. Чаму? Бо беларускі народ павінен прайсці тое, што ён павінен прайсці. Лепш цяпер, без вайны, горш, калі нам гэтую вайну падкінуць,» —  цытуе Лукашэнку БЕЛТА.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: