Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр не можа прыехаць у Мінск

У яе дагэтуль няма беларускай візы, паведамляе Еўрарадыё.

Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр не можа прыехаць у Мінск — у яе дагэтуль няма беларускай візы.

«З новага года я вельмі спадзявалася прызямліцца ў Мінску. Я была зацверджана [на пасаду амбасадара] у канцы снежня Сенатам. Але на сёння мне яшчэ не атрымалася прыехаць у Мінск. ЗША, са свайго боку, гатовыя. Я была гатовая, і мы чакаем ад беларускага боку адпаведных дзеянняў».

Нягледзячы на гэта, амбасадарка не збіраецца сядзець склаўшы рукі: «Я збіраюся паехаць у Вільню і ў Варшаву, дзе буду напрамую ўзаемадзейнічаць з тымі саюзнікамі, якія падзяляюць нашу заклапочанасць падзеямі ў Беларусі».

У планах амбасадаркі ЗША Джулі Фішар — сустрэча са Святланай Ціханоўскай і яе камандай.

Амбасадарка кажа, што, ўлічваючы тое, як прайшлі выбары ў жніўні мінулага года, яна сумняецца ў тым, што Лукашэнка — легітымны кіраўнік Беларусі. Але пры гэтым «не можа быць сумневу, што Аляксандр Лукашэнка застаецца пры ўладзе і кантралюе ўрад у Беларусі. Але ёсць розніца паміж легітымнасцю і ажыццяўленнем улады».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: