Аналітычны цэнтр NATO: напружанасць паміж Лукашэнкам і Крамлём нарастае

Аналітыкі не выключаюць рэалізіцыю ў Беларусі «малдаўскага сцэнара», калі Расія і Захад дамовіліся «прыбраць» алігарха і палітыка Уладзіміра Плахатнюка, паведамляе «Еўрарадыё».

Адносіны паміж уладамі Беларусі і Расіі цяпер не такія добрыя, як можа здавацца, лічаць аналітыкі цэнтра «Atlantic Council» пры NATO.

Яны не выключаюць паўтору «малдаўскага сцэнара»: некалькі гадоў таму Расія і Захад дамовіліся, як «прыбраць» алігарха і палітыка Уладзіміра Плахатнюка.

«Няма ўпэўненасці ў тым, што "малдаўскі сцэнар" сапраўды разглядаецца для Беларусі, але спекуляцыі на гэтую тэму [у некаторых расійскіх крыніцах] адлюстроўваюць прыкметы разладу паміж беларускім дыктатарам Лукашэнкам і яго крамлёўскімі заступнікамі. Па меры росту напружанасці неўзабаве мы можам убачыць некаторыя значныя зрухі ў Беларусі», — гаворыцца ў дакладзе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: