Андрэй Бастунец: Ціхая інфармацыйная вайна даўно ўжо ідзе

Ціхая інфармацыйная вайна паміж Мінскам і Масквой даўно ўжо ідзе. Так кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.



Фота baj.by

І нядаўняя высылка карэспандэнта расійскага Першага канала з Беларусі — гэта толькі нязначны яе элемент.

Наперадзе перадвыбарчы перыяд, а ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі разумеюць, які вялікі ўплыў расійская інфармацыя прастора мае на беларусаў.

Ужо пачалося — перакідванне тэмамі ды абвінавачваннямі, — кажа Андрэй Бастунец.

— Тэма каронавіруса — гэта і ёсць нерв адносінаў з Масквой, бо мы бачым, што пазіцыя ўладаў Беларусі і Расіі адрозніваюцца. Пры гэтым беларускія ўлады якраз на гэта звяртаюць увагу, ціснуць і кажуць, што вось мы абралі адзіна правільную пазіцыю, што мы лепш за ўсіх захоўваем памяць аб Вялікай перамозе. Гэта пэўныя шпількі ў бок Крамля, якія звязаныя са шмат якімі палітычнымі і эканамічнымі праблемамі.

Расійскія інфармацыйныя каналы, найперш тэлебачанне, падчас электаральных кампаній ствараюць правакацыйныя матэрыялы пра Лукашэнку. Напрыклад, у 2010 годзе — гэта была серыя фільмаў на тэлеканале НТВ — «Хросны бацька», пяцісерыйны фільм-расследаванне, дзе вельмі жорстка крытыкавалі кіраўніка Беларусі. Паводле экспертаў, такія рэчы робяцца толькі з санкцыі Крамля. Беларускае Радыё Рацыя

www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: